Як Вухуцiк з сябрамi завiтаў у дзiцячую бiблiятэку

Некалькi дзён таму Гарадскую дзiцячую бiблiятэку наведала ўжо знаёмая шматлікім нашым чытачам дэлегацыя з Мінска.

У гэты раз на сустрэчу са знакамiтай беларускай пiсьменнiцай Кацярынай Хадасевiч-Лiсавой і яе казачнымі істотамі спяшалiся маленькія і дарослыя чытачы з усіх куткоў Брэста. Больш за 100 чалавек з сярэднiх школ №№ 5, 8, 13, 20 i пачатковай школы № 9 апынуліся ў сапраўднай казцы.

З самых першых хвiлiнак пiсьменнiца захапiла ўвагу дзяцей. Імгненне… i пачалiся сапраўдныя прыгоды.

Хлопчыкі i дзяўчынкi з захапленнем вандравалi па неверагоднай планеце Вухуцii, вывучалi яе мову i спрабавалi спяваць «па-вухуцкi». А гэта не так лёгка! Таму што спяваць трэба носам!

Разам з лiсачкай Красуняй i iншымi казачнымi сябрамi прымалі ўдзел у розных гульнях. Дарэчы, гульнi-хадзiлкi ёсць амаль што ў кожнай кнiзе Кацярыны Станiславаўны.

Акрамя таго, у кнігах чароўнай феі нават казачныя героі ажываюць! Неабходна толькі навесці тэлефон на QR-код, змешчаны на старонках гісторый.

А калi чытачы жадаюць пасябраваць з пiсьменнiцай, то i гэта магчыма. Трэба толькi знайсцi яе старонку ў iнтэрнеце. Так i зрабiла вучанiца пачатковай школы № 3 Аня Богдан. Яна с Кацярынай Хадасевiч-Лiсавой – інтэрнэт-сяброўкi. Аня не змагла прапусціць сустрэчу і падарыла сваёй сяброўцы-пісьменніцы прыгожы букет кветак.

А на памяць аб лiтаратурна-казачным падарожжы кожнаму чытачу засталiся фотaздымкi, цiкавыя казкi ды добрыя ўспамiны.