Як прайшоў Тыдзень роднай мовы ў дзіцячай бібліятэцы

Слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае i непаўторнае. У гэтым пераканаліся наведвальнікі мікс-пляцоўкі «Слухаем – спяваем,танчым – падпяваем».

Бібліятэкары падрыхтавалі сапраўдную скарбонку гульняў. Каб паказаць вучням мілагучнасць i прыгажосць нашай мовы, прапанавалі ім прыняць удзел у інтэрактыўным фота-квізе. З вялікай цікавасцю i з задавальненнем падбіралі дзеці словы ў гульні «Пары па-беларуску», вандравалі па краіне пры дапамозе гульні «Мема Беларусь» . А прыканцы фатаграфаваліся на этна-фотазоне.

Атрымалася цікава i займальна. Размаўляйце па-беларуску самі i разам з намі.