Электронное обращение
Авторизация
У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў пачатковай школе № 1 адбылася сапраўдная вандроўка ў свет беларускай мовы.
Спачатку супрацоўніца гарадской дзіцячай бібліятэкі паразважала разам з дзецьмі на тэму: «Для чаго патрэбна ведаць родную мову?». Потым пазнаёміла прысутных з навінкамі (і не толькі!) беларускага друку.
Падчас падарожжа па краіне роднай мовы прысутным давялося зрабіць прыпынкі, на якіх яны выконвалі розныя заданні, разгадвалі загадкі, шарады, рэбусы, крыжаванкі. Усе ўдзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову.