Вучымся разам!

Я люблю сваю мову родную,
Мілагучную і пяшчотную.
Нібы сонейка прамяністае,
Грэе душы яна нашы чыстыя.

А. Акуневіч

Гульнёвая праграма «Вучымся разам» для вучняў малодшых класаў ДУА «Пачатковая школа № 1 г. Брэста» прайшла Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле № 14.

Беларуская мова – адна з самых старажытных і прагожых славянскіх моў. З ёй непарыўна звязана імя сусветна вядомага земляка – першадрукара Францыска Скарыны.

Біблітэкар пазнаёміла слухачоў з выданнямі знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія на працягу апошніх гадоў ствараюць вялікую колькасць твораў менавіта для дзяцей. Школьнікі з цікаўнасцю адгадалі прапанаваныя загадкі, паглядзелі мультфільм на беларускай мове, паслухалі вершы аб родным слове.