Свята роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаўся Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народу. У нашай краіне, якая існуе ва ўмовах двухмоўя, гэта асабліва важна.

На сёняшні дзень у свеце налічваецца больш за сем тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Акцыя «Любімае слова на роднай мове» прайшла з 19 па 24 лютага ў бібліятэцы-філіяле № 6. Усе жадаючыя маглі напісаць на сэрцайках дарагія для іх словы на роднай мове.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Майстры роднага слова». На ёй былі прапанаваны творы У. Караткевіча, Я. Купалы і Я. Коласа, В Быкава і І. Мележа.

Акцыя вызвала сапраўдны інтарэс, яе падтрымалі і дзеці, і дарослыя.

Чытайце па-беларуску, шануйце роднае слова!