Роднай мовы ты крынічка

Ушануем нашу мову, не пазбавім дзяцей сваёй літаратурнай скарбніцы. Будзем разам выхоўваць іх на сапраўдным мастацкім слове, правераным часам!

Уладзімір Ліпскі

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле № 2 з вучнямі прышкольнага лагера СШ № 33 прайшла гульня-віктарына па старонках часопіса «Вясёлка».

Вучні даведаліся, што стваральнікам «Вясёлкі» з’яўляецца беларускі паэт Васіль Вітка, пазнаёміліся з шматлікімі рубрыкамі часопіса. Бібліятэкар падрыхтавала маленькім слухачам гучныя чытанні надрукаваных твораў. Хлапчукі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні пазнавальнай віктарыны. Дзецям вельмі спадабаліся цікавыя заданні, звязаныя са словаўтварэннем, і гульня са звукамі.