Электронное обращение
Авторизация
Жаночая васьмікласная гімназія была адчынена ў Брэсце-над-Бугам у 1923 г. у будынку на вуглу вуліц Уніі Любельскай і Перацкага, зараз гэта вугал вуліц Леніна і Дзяржынскага, польскім таварыствам «Polska macierz szkolna». Будынак быў спецыяльна куплены для гімназіі, вакол яго расло шмат прыгожых кветак.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў гэтым будынку знаходзілася агульнаадукацыйная школа №2 г. Брэста.
Літаратура:
1. Мацеж школьна // Сарычев, В. В поисках утраченного времени. Кн. 1 / Василий Сарычев. Брест, 2007. С. 226-229.
2. Сарычев, В. В поисках утраченного времени: Мацеж школьна : в авторском проекте : женская гимназия под таким именем// Вечерний Брест. 2005. 14 янв. С. 8.