Медицинское училище (1944)

Пасля вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося аднаўленне, разбуранай вайной, народнай гаспадаркі. Адной з галоўных мэт урада было паляпшэнне стану здароўя людзей. Усё гэта патрабавала вялікай колькасці медыцынскіх работнікаў.

Сваю працу па падрыхтоўцы медыцынскіх спецыялістаў сярэдняга звяна «Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» пачаў у кастрычніку 1944 г. як фельчарска-акушэрская школа, дзейнасць якой затым была зацверджана Загадам Народнага Камісарыята аховы здароўя СССР № 91 ад 9 лютага  1945 г.

Першапачаткова фельшарска-акушэрская школа размяшчалася па вуліцы Савецкай, 50, а ў пачатку 50-х гадоў пераехала на вул. Пушкінскую, 66, у будынак былой гімназіі. Першым дырэктарам фельчарска-акушэрскай школы стаў Амбросаў Міхаіл Іванавіч, які выкладаў фізіялогію чалавека.

У 2-гой палове 40-х гадоў пры навучальнай установе дзейнічала бібліятэка, інтэрнат на 70 чалавек і ўсяго 7 класных пакояў. Адсутнічалі наглядныя дапаможнікі, акрамя некалькіх муляжоў і анатамічных прыладаў, не хапала падручнікаў. Канспекты пісаліся на старых газетах. Педагогам даводзілася і выкладаць, і займацца будаўніча-рамонтнымі работамі. Дзяжурныя навучэнцы самі тапілі печы. І, усё роўна, было холадна. Мерзлі рукі. Замярзалі чарніла. Але ў выкладчыкаў было дастаткова душэўнага цяпла, каб душы навучэнцаў не замярзалі. У 1947 годзе адбыўся першы выпуск у колькасці 49 чалавек.

Да 1951 г. тэрмін навучання складаў 3 гады, а потым школа перайшла на 4-х гадовае навучанне.

Па архіўных дадзеных у пачатку 50-х гадоў фельчарска-акушэрская школа была надзвычай перагружана. З-за недахопу памяшканняў, заняткі праходзілі ў 3 змены. Акрамя 12 вучэбных груп з 4-х гадовым тэрмінам навучання, у будынку размяшчаліся двухгадовы курсы медыцынскіх сясцёр без адрыву ад вытворчасці, аднагадовыя курсы медыцынскіх сясцёр для дзіцячых ясляў і палутарагадавыя курсы медыцынскіх сясцёр Чырвонага Крыжа. Не хапала спецыяльна абсталяваных кабінетаў-лабараторый. Адсутнічала спартыўная зала. Штат выкладчыкаў складаў 11 чалавек, з іх 4 выкладчыкі па клінічных дысцыплінах (унутраных хваробах, дзіцячых хваробах, акушэрстве і інфекцыйных хваробах) і 7 чалавек – па агульнаадукацыйных прадметах. Асноўную колькасць выкладчыкаў па клінічным дысцыплінам (30 чалавек) складалі лекары-сумяшчальнікі, якія працавалі ў абласным бальнічным аб'яднанні і радзільні.

1.у гэты перыяд з'яўлялася Сямак Надзея Стэфанаўна. У гады Вялікай Айчыннай вайны яна працавала старэйшай медыцынскай сястрой 682 хірургічнага палявога шпіталя 3-ай Арміі 1-га Беларускага фронту. Узнагароджана медалём «За баявыя заслугі». З 29 чэрвеня 1954 г. на падставе Пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР за № 600 фельчарска-акушэрская школа была перайменавана ў Брэсцкае медыцынскае вучылішча Міністэрства аховы здароўя БССР. Гэты статус трымаўся амаль 50 гадоў.

2.гады сваёй дзейнасці Брэсцкае медыцынскае вучылішча вырасла ў буйную навучальную ўстанову: яна была ўкамплектавана вопытнымі выкладчыкамі, абсталяваннем і вучэбнымі дапаможнікамі. У пачатку 70-х гадоў у вучылішчы ўжо было 6 кабінетаў і 5 лабараторый. Працавала 28 штатных выкладчыкаў і 74 сумяшчальніка. Практычнае навучанне праводзілася ў лячэбна-прафілактычных і санітарна-эпідэміялагічных установах г. Брэста і Брэсцкай вобласці.

З 1975 па 2001 год кіраваў працай вучылішча дырэктар Сакалоў Віктар Аляксандравіч.

У 1978 годзе вучылішча пераехала ў новы прасторны будынак, размешчаны на ўскраіне г. Брэста ў прыгожай зялёнай зоне, побач з лячэбнымі ўстановамі абласнога ўзроўню.

У 1986 годзе быў пабудаваны сучасны добраўпарадкаваны інтэрнат на 410 месцаў, а побач – стадыён, які прымае ўсіх жадаючых займацца фізкультурай і спортам.

У 2003 годзе вучылішча атрымала статус каледжа. Сёння гэта ўстанова адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж», якую ўзначальвае дырэктар Яўген Пятровіч Стаднік-Яскавец.

У каледжы размешчаны кабінеты абсталяваныя сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання: 18 навучальных кабінетаў і лабараторый. Вучэбна-выхаваўчы працэс ажыццяўляецца таксама на базах лячэбна-прафілактычных устаноў горада. 

1.папаўняецца матэрыяльна-тэхнічная база. Ёсць 3 камп'ютарных класа, Інтэрнэт. На занятках па розных дысцыплінах выкладчыкі і навучэнцы выкарыстоўваюць мультымедыйныя праектары, партатыўны камп’ютар, хатні кінатэатр, інтэрактыўную дошку, дакумент-камеру, відэакамеру. Навучальныя кабінеты і лабараторыі забяспечваюцца неабходнымі муляжамі, фантомамі, медыцынскім абсталяваннем. Развіваецца спартыўная база. Рэгулярна папаўняецца бібліятэчны фонд.

На працягу 65 гадоў са сцен навучальнай установы вышлі выпускнікі розных спецыяльнасцей: фельшары-акушэры, акушэры, зубныя тэхнікі, зубныя лекары, медыцынскія сёстры. У апошнія гады і ў цяперашні час каледж рыхтуе медыцынскіх сясцёр і фельчараў-акушэрак у адпаведнасці з патрэбай аховы здароўя ў сярэдніх медыцынскіх кадрах.

1.ў каледжы навучаецца 500 чалавек. Функцыяніруе аддзяленне павышэння кваліфікацыі спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

На базе каледжа працуе філіял вячэрніх падрыхтоўчых курсаў Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. Значная большасць выпускнікоў гэтых курсаў пасля становяцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў.

Каледж з'яўляецца адным з прэстыжных навучальных устаноў вобласці. Падрыхтоўку спецыялістаў ажыццяўляе творчы калектыў педагогаў. У каледжы працуюць 53 штатных выкладчыка, з якіх больш за палову маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. Многія выкладчыкі каледжа прыступілі да выкладчыцкай працы пасля заканчэння медыцынскіх і педагагічных інстытутаў, маюць вялікі выкладчыцкі стаж. І сярод тых, хто сёння ажыццяўляе падрыхтоўку медыцынскіх сясцёр і фельчараў на высокім узроўні, дзеліцца багатым вопытам з маладымі педагогамі Мядзвецкая Л.С., Раманава А.А., Коханаў М., Пракапчук В.В., Фіскавец А.І., Сідарава М.П., Емяльянчык І.І., Бусько І.С., Куляшова А.І., Макейчык І.А., Сыч В.М.

Педагагічны калектыў працуе і будуе сваю работу ў адпаведнасці з пастаўленай задачай «Удасканаленне падрыхтоўкі конкурентна здольнага спецыяліста шляхам стварэння творчага навучальнага асяроддзя, выкарыстання сучасных інавацыйных тэхналогій і камп’ютарызацыі навучальнага працэсу». Зыходзячы з гэтага, плануецца дзейнасць 6 прадметных (цыклавых) камісій.

У вучэбна-выхаваўчым працэсе выкладчыкі шырока выкарыстоўваюць тэхналогіі праблемнага, асабіста-арыентаванага навучання, распрацоўваюць і тыражуюць аўтарскія метадычныя матэрыялы. Артыкулы і працы выкладчыкаў каледжа выдаюцца ў перыядычным друку: у рэспубліканскім часопісе «Свет медыцыны», у часопісе «Специалист» (РФ).

Навучэнцы прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці каледжа, удзельнічаюць у самакіраванні: Студэнцкім Савеце, Савеце прафілактыкі правапарушэнняў, Савеце інтэрната. У каледжы сфармавалася і дзейнічае грамадская арганізацыя Беларускага Рэспубліканскага Саюза моладзі.

1.здольным навучэнцам, а таксама тым, хто  праявіў сябе ў конкурсах і алімпіядах, прызначаецца персанальная стыпендыя Брэсцкага абласнога і Рэспубліканскага прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя. Навучэнцы каледжа не застаюцца ў баку ад дабрачыннай і добраахвотніцкай дзейнасці.

На працягу многіх гадоў у навучальнай установе актыўна вядзе працу атрад «Міласэрнасць», які аб'ядноўвае навучэнцаў 1-3 курсаў. Галоўнай задачай яго з'яўляецца аказанне дзейснай дапамогі ветэранам вайны і працы, інвалідам, пажылым людзям. Навучэнцы-сябры першаснай арганізацыі «БРСМ» сумесна з актывам прафкама каледжа выязджаюць з дабрачыннымі акцыямі ў Кобрынскі дзіцячы дом «Казка».

Вялікая ўвага надаецца вучэбна-даследчай працы навучэнцаў. Штогод праводзяцца агляды-конкурсы і выставы работ вучэбна-даследчага характару. Навучэнцы каледжа займалі прызавыя месцы на Рэспубліканскіх конкурсах медыцынскага майстэрства. Так у красавіку 2007 г. у Рэспубліканскім конкурсе медыцынскага майстэрства па спецыяльнасці «Сястрынская справа» каманда каледжа заняла 1-е Каманднае месца і 1-е Асабістае месца.

Развіццю творчых здольнасцяў навучэнцаў садзейнічаюць спартыўныя секцыі і прадметныя гурткі. Многія гады ў каледжы працуе «Літаратурная гасцёўня», якая прываблівае на свае пасяджэнні таленавітую моладзь.

У 2007 г. двое навучэнцаў 3 курса сталі Лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу «Арт-вакацыя» ў намінацыі аўтарская песня. Каледж ганарыцца пераможцамі абласных аглядаў-конкурсаў мастацкай самадзейнасці, спартыўных спаборніцтваў.

На базе каледжа з 1997 года працуе аддзяленне павышэння кваліфікацыі спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй. У павышэнні кваліфікацыі ўдзельнічаюць да 215 лекараў устаноў аховы здароўя горада, а таксама юрысты і эканамісты.


Літаратура:
1. Здановіч, У. В. Брэсцкае медвучылішча / У. В. Здановіч // Памяць : Брэст. Гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 562 – 564.
2. Капачова, А. Коледж! Цябе праславяць нашы імёны : [Да 60-годдзя з дня заснавання Брэсцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2004. 6 ліст.
3. Некрасов, А. Сестринское дело с историческим уклоном : [Лауреатами 1-го республиканского конкурса творческих работ учащихся и студентов стали учащиеся Брестского медиицинского училища] / А. Некрасов // Вечений Брест. 2000. 26 янв.
4. Шостак, П. Символ мудрости и милосердия : [о медицинском училище г. Бреста] / Полина Шостак // Заря. 2002. 24 дек..