Літаратурна-музычная імпрэза «Калі ты душою, як крэпасць над Бугам», прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, адбылася 21 чэрвеня на вуліцы Савецкая.
Мерапрыемства было арганізавана супрацоўнікамі Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна сумесна з Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У праграме – выступленні пісьменнікаў Брэстчыны, пераможцаў абласнога конкурсу чытальнікаў «Зорны спеў» (які ладзіць Брэсцкі абласны цэнтр маладзёжнай творчасці), а таксама лаўрэата міжнароднага конкурсу ваеннай прозы «Васільеўскія чытанні-2024» і пераможцы міжнароднага конкурсу «Песні, апаленыя вайной-2026» Міланы Дземідовіч.
Падчас імпрэзы гучалі вершы і песні, прысвечаныя геройскім падзеям, гісторыі і мужнасці беларусаў.
Гэта быў важны дзень, калі мы ўспомнілі тых, хто змагаўся і памёр за нашу свабоду.
Берестейский календарь