Квэст-гульня «#па-беларуску»

У дзіцячай бібліятэцы прайшоў Тыдзень роднай мовы. І як заўсёды было захапляльнана, цікава, прыгожа! Бібліятэкары падрыхтавалі займальныя беларускамоўныя мерапрыемствы. Сярод якіх была квэст-гульня «#па-беларуску».

Вучні СШ № 20 ахвотна прымалі ўдзел у разгадванні рэбусаў, загадак, крыжаванак па беларускай мове і літаратуры, шукалі паэтаў і пісьменнікаў па фотаздымках, слухалі песні на словы беларускіх класікаў, складвалі вершы, прыказкі, прымаўкі.

Прыемна адзначыць, што вучні атрымалі не толькі шмат новай, цікавай і пазнавальнай інфармацыі па роднай мове, але і мноства яскравых эмоцый.