Ад вытокаў роднай мовы

21 лютага ўвесь свет адзначаў Дзень роднай мовы. Да гэтага свята была прымеркавана квіз-гульня «Родная мова, любімая мова», якая прайшла ў бібліятэцы «Юнацтва». У гульні прынялі ўдзел дзевяцікласнікі школы № 29.

Адказваючы на пытанні, дзве каманды параўналі свае веды ў вобласці беларускай філалогіі. Гульцы перакладалі словы і выразы, узгадвалі беларускіх асветнікаў, паэтаў, пісьменнікаў і іх творы. Звярнуліся і да беларускага фальклору – прыказак, загадак, песень. Сучасная беларуская песня таксама не была забыта.

І запаветам прагучалі словы Францішка Багушэвіча «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…»