Ад літары да слова, ад слова да мовы

Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю.
Якуб Колас

21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Беларуская мова – адна з дзвюх дзяржаўных моў нашай краіны.

У рамках святкавання Тыдня роднай мовы спецыяльная бібліятэка-філіял № 12 запрасіла ў госці вучняў сярэдняй школы № 3 горада Брэста. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята – Дня роднай мовы. Дзяўчынкі і хлопчыкі з вялікім задавальненнем выконвалі заданні прапанаванай бібліятэкарам гульні-віктарыны.

Таксама даведаліся пра шрыфт Брайля і нават убачілі кнігі беларускіх класікаў, якія надрукаваныя гэтым шрыфтам.