Прэзентацыя кнігі Васіля Барысюка «Імгненне і працяг» адбудзецца 19 лістапада ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Пушкіна.
«Імгненне і працяг» – першы самастойны паэтычны зборнік Васіля Барысюка. У ім змешчаны вершы, напісаныя аўтарам на працягу вялікага перыяду, што дае магчымасць чытачу прасачыць за эвалюцыяй творчых пошукаў мастака слова, прааналізаваць жанрава-стылістычнае і тэматычнае багацце яго лірыкі, усвядоміць грамадзянскую пазіцыю аўтара, асэнсаваць яго мастакоўскія набыткі ў кантэксце сучаснай нацыянальнай літаратуры. Праблематыка твораў зборніка надзвычай разнастайная: гісторыя і сучаснасць, чалавек і сусвет, прырода і соцыум. Лірычны герой Васіля Барысюка – асоба дзейсная, тонкая, улюбёная ў родны край, у грамадзянскім сэнсе надзвычай актыўная.
Берестейский календарь