Велюгин Анатолий (Вялюгін Анатоль). Застава над Бугам

Жывіцаю сасны каравай
і медуніцаю хмялей.
Без візы гоніць над заставай
Хмурынку сіні ветравей.
За Бугам вузкія загоны —
у цвеце бульба ды гарох.
Здавён каменныя мадонны
маўкліва плачуць ля дарог.
Зямля суседкі…
                                  У адведкі
за бель-хмурынкай не бяжы —
дзяржаўны слуп.
                              І герб савецкі.
І ты — салдат на рубяжы.
Пад голлем пудкім не галёкай:
аўчаркі струняць павадкі,
хаця над Эльбаю далёкай
пасталі брэсцкія палкі.