Скарбы матчынай мовы

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка.
Уладзімір Дубоўка

У рамках Тыдня роднай мовы бібліятэка-філіял № 8 запрашае сваіх чытачоў наведаць кніжную выставу-экспазіцыю «Скарбы матчынай мовы».

Родная мова беларускага народа цудоўная і прыгожая, мелагучная і своеасаблівая, якая ўвабрала ў сябе хараство бяскрайніх беларускіх прастораў, легенд і паданняў. Традыцыйная беларуская культура, часткай якой з’яўляецца і родная мова, жадае захаваць і памножыць духоўныя традыцыі нашых бацькоў і дзядоў. І сёння вышыты рушнік, саламяная фігурка, драўляная цацка дораць нам цеплыню, прыгажосць і любоў да сваёй Радзімы, свайго народа.