21 лютага адзначаецца дзень роднай мовы

I з гора, i з радасьцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Сьвятынi народа, бясьсьмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
М. Танк

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Беларуская мова – адна з дзвюх дзяржаўных моў у нашай краіне.

У рамках святкавання тыдня роднай мовы спецыяльная бібліятэка-філіял № 12 прапануе ўвазе чытачоў інтэрактыўную выставу “Святло роднага слова”. На выставе можна пазнаёміцца з літаратурай, прысвечанай беларускай мове, лепшымі творамі беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў і паэтаў. Акрамя таго адкрыць для сябе цудоўны свет выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творчыя работы чытачоў бібліятэкі вельмі ўпрыгожваюць выставу. Гэта і беларускія ручнікі, вышыўкі, карціны, вязанне, вырабы з падручных матэрыялаў.

Запрашаем усіх жадаючых па адрасе: бульвар Касманаўтаў, 120.