Пятница, 18 Апрель 2014

Выступленне на абласной студыі «радыё-Брэст» « І на прысвятак дня, што завецца Вялік – сонцам ззяе зямля, змрок зласнеючы знік» (да свята Вялікдня)

Оцените материал
(3 голосов)

   16.04.2014
   Бібліятэка – філіял № 7 імя У. Калесніка, вул. Маскоўская, 342/1

   16 красавіка на абласной радыёстудыі «Брэст» адбыўся запіс выступлення «І на прысвятак дня, што завецца Вялік – сонцам ззяе зямля, змрок зласнеючы знік», прысвечаны святу Вялікдня. У эфір праграма выйдзе 18 і 21 красавіка.

   Бібліёграф Алена Ігнацьева расказала пра вытокі гэтага свята, пра тое, як змяніўся яго змест пасля падзей, звязанных з жыццём Ісуса Хрыста. У хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае  на перыяд з 4 красавіка па 8 мая. Яно адзначаецца ў католікаў у  нядзелю  пасля поўні, якая  наступае следам  за 21 сакавіка, ці дакладней,  перыядам вясенняга раўнадзенства, а ў праваслаўных вернікаў пасля  21 сакавіка адлічваецца ўперад 13 дзён  і таксама вызначаецца  нядзеля пасля поўнага месяца.

Слухачы даведаліся пра хрысціянскія і язычніцкія традыцыі Вялікдня. Напрыклад, у многіх мясцовасцях у першы  велікодны  дзень людзі выходзілі з хат, каб убачыць усход сонца. Гаварылі,  што  ў  гэты  час  сонца  быццам  “іграе  на ўсходзе”, пераліваецца рознымі колерамі. Такую “гульню  сонца” звязвалі з “вяшчаннем на добрае лета” і шчаслівымі вяселлямі на працягу года.

З велікоднага тыдня пачынаюцца летнія гулянні, ваджэнне карагодаў і закліканне вясны.

   С электронной версией выступления на радио, можно ознакомится в разделе "Информационные обзоры".

Прочитано 1008 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены


Антиспам: пожалуйста, составьте картинку

Сейчас 64 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте

© 2018 Государственное учреждение культуры "Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина". Все права защищены.