Брэсцкай вобласці – 85!

Ці задумваемся мы пра тое, што пачуццё любові да Радзімы – найважнейшае для кожнага з нас? Гэтае пачуццё заўсёды сагравае і робіць чалавека шчаслівым.

Сектарам краязнаўства Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна падрыхтавана чарговая сустрэча «Непаўторны край родны», прымеркаваная да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці.

Навучэнцы Брэсцкага палітэхнічнага каледжа з задавальненнем акунуліся ў свет гісторыі нашай непаўторнай малой Радзімы. Каманды «Летуценнікі» і «Вандроўнікі» актыўна змагаліся за званне лепшых практычна на роўных сілах. Падчас выпрабаванняў чытачы бібліятэкі зрабілі для сябе адкрыцці. Аказваецца, цэнтрам утворанай у 1939 годзе Брэсцкай вобласці першапачаткова стаў горад Кобрын.

У завяршэнні мерапрыемства кожны ўдзельнік змог пакінуць свае пажаданні на сімвалічнаым краязнаўчым дрэве.